![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Да Гэбрэяў 1 Таму мы павінны быць асабліва ўважлівыя да чутага, каб не адпасьці, 2 бо, калі праз анёлаў абвешчанае слова было цьвёрдае, і ўсякі пярэступ і непаслухмянасьць мелі справядлівую адплату, 3 дык як мы ўнікнем, занядбаўшы такое вялікае выратаваньне, якое, спачатку абвешчанае Госпадам, было ў нас умацавана тымі, якія чулі ад Яго, 4 што Бог і засьведчыў азнакамі і цудамі, і рознымі сіламі, і дарамі Духа Сьвятога па волі Ягонай? 5 Бо не анёлам Бог упакорыў будучы сьвет, пра які гаворым; 6 наадварот, нехта недзе засьведчыў, кажучы: "што ёсьць чалавек, што Ты памятаеш яго? альбо сын чалавечы, што Ты наведваеш яго? 7 Ня дужа Ты ўнізіў яго перад анёламі; славаю й гонарам увянчаў яго, і паставіў яго над дзеямі рук Тваіх; 8 усё пакарыў пад ногі ягоныя". Калі ж пакарыў яму ўсё, дык не пакінуў нічога непакорным яму. Цяпер жа яшчэ ня бачым, каб яму ўсё было ўпакорана; 9 але бачым, што за перанясеньне сьмерці ўвянчаны славаю і гонарам Ісус, Які крыху быў прыніжаны перад анёламі, каб Яму, па мілаце Божай, зьведаць сьмерць за ўсіх. 10 Бо належала, каб Той, дзеля Каго ўсё і праз Каго ўсё, многіх сыноў вядучы да славы, Пачынальніка выратаваньня іх зрабіў празь цярпеньні. 11 Бо, і Той, Хто асьвячае, і каго асьвячаюць, усе - ад Адзінага; таму ён не саромеецца называць іх братамі, кажучы: 12 "абвяшчу Тваё імя братѓм Маім, сярод царквы апяю Цябе". 13 І яшчэ: "Я буду спадзявацца на Яго". І яшчэ: "вось, Я і дзеці, якіх даў Мне Бог". 14 А як дзеці былі ўдзельнікамі цела і крыві, дык Ён таксама прыняў іх, каб сьмерцю пазбавіць сілы таго, хто меў уладу сьмерці, гэта значыцца - д'ябла, 15 і выратаваць тых, якія ад страху сьмерці праз усё жыцьцё былі ў рабстве. 16 Бо не ад анёлаў прыме Ён, а прыме семя Абрагамавае. 17 Таму Ён павінен быў ва ўсім прыпадобніцца да братоў, каб быць міласэрным і верным Першасьвятаром прад Богам на ўмілажальваньне за грахі народу. 18 Бо, як сам Ён перацярпеў, быў спакушѓны, дык можа памагчы і тым, каго спакушаюць. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011