![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Быцьцё 1 І вось радавод Адама: калі Бог стварыў чалавека, паводле падабенства Божага стварыў яго, 2 мужчыну і жанчыну стварыў іх, і дабраславіў іх, і даў ім імя: чалавек, у дзень стварэньня іх. 3 Адам жыў сто трыццаць гадоў, і спарадзіў сына паводле падабенства свайго і паводле вобразу свайго, і даў яму імя: Сіф. 4 Дзён Адама пасьля нараджэньня ім Сіфа было васямсот гадоў, і спарадзіў ён сыноў і дачок. 5 А ўсіх дзён жыцьця Адамавага было дзевяцьсот трыццаць гадоў; і ён памёр. 6 Сіф жыў сто пяць гадоў і спарадзіў Эноса. 7 Пасьля нараджэньня Эноса Сіф жыў васямсот сем гадоў і спарадзіў сыноў і дачок. 8 А ўсіх дзён Сіфавых было дзевяцьсот дванаццаць гадоў; і ён памёр. 9 Энос жыў дзевяноста гадоў і спарадзіў Каінана. 10 Пасьля нараджэньня Каінана Энос жыў васямсот пятнаццаць гадоў і спарадзіў сыноў і дачок. 11 А ўсіх дзён Эносавых было дзевяцьсот пяць гадоў; і ён памёр. 12 Каінан жыў семдзесят гадоў і спарадзіў Малелэіла. 13 Пасьля нараджэньня Малелэіла Каінан жыў васямсот сорак гадоў і спарадзіў сыноў і дачок. 14 А ўсіх дзён Каінанавых было дзевяцьсот дзесяць гадоў; і ён памёр. 15 Малелэіл жыў шэсьцьдзясят пяць гадоў і спарадзіў Ярэда. 16 Пасьля нараджэньня Ярэда Малелэіл жыў васямсот трыццаць гадоў і спарадзіў сыноў і дачок. 17 А ўсіх дзён Малелэілавых было васямсот дзевяноста пяць гадоў; і ён памёр. 18 Ярэд жыў сто шэсьцьдзясят два гады і спарадзіў Эноха. 19 Пасьля нараджэньня Эноха Ярэд жыў сто восемдзесят гадоў і спарадзіў сыноў і дачок. 20 А ўсіх дзён Ярэдавых было дзевяцьсот шэсьцьдзясят два гады; і ён памёр. 21 Энох жыў шэсьцьдзясят пяць гадоў і спарадзіў Мафусала. 22 І хадзіў Энох прад Богам, пасьля нараджэньня Мафусала, трыста гадоў і спарадзіў сыноў і дачок. 23 А ўсіх дзён Эноха было трыста шэсьцьдзясят пяць гадоў. 24 І хадзіў Энох прад Богам; і ня стала яго, бо Бог узяў яго. 25 Мафусал жыў сто восемдзесят сем гадоў і спарадзіў Ламэха. 26 Пасьля нараджэньня Ламэха Мафусал жыў сямсот восемдзесят два гады і спарадзіў сыноў і дачок. 27 А ўсіх дзён Мафусалавых было дзевяцьсот шэсьцьдзясят дзевяць гадоў; і ён памёр. 28 Ламэх жыў сто восемдзесят два гады і спарадзіў сына, 29 і даў яму імя: Ной, сказаўшы: ён суцешыць нас у працы нашай і ў працы рук нашых, калі ўрабляцьме зямлю, якую пракляў Гасподзь Бог. 30 І жыў Ламэх пасьля нараджэньня Ноя пяцьсот дзевяноста пяць гадоў і спарадзіў сыноў і дачок. 31 А ўсіх дзён Ламэхавых было сямсот семдзесят сем гадоў; і ён памёр. 32 Ною было пяцьсот гадоў; і спарадзіў Ной трох сыноў: Сіма, Хама і Яфэта. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011