![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Быцьцё 1 І падаўся Абрам зь Егіпта, сам і жонка ягоная, і ўсё, што ў яго было, і Лот зь ім, на поўдзень. 2 І быў Абрам вельмі багаты быдлам і срэбрам і золатам. 3 І прадоўжыў ён пераходы свае з поўдня да Вэтыля, да мясьціны, дзе раней быў намёт ягоны паміж Вэтылем і Гаем, 4 да месца ахвярніка, які ён зрабіў там напачатку; і там заклікаў Абрам імя Госпада. 5 І ў Лота, які хадзіў з Абрамам, таксама было дробнае і буйное быдла і намёты. 6 І не ўмяшчала іх зямля, каб жыць ім разам, бо маёмасьць іхняя была такая вялікая, што яны не маглі жыць разам. 7 І была спрэчка паміж пастухамі быдла Абрамавага і пастухамі быдла Лотавага; і Хананэі і Фэрэзэі жылі тады ў той зямлі. 8 І сказаў Абрам Лоту: хай ня будзе разладу паміж мною і табою, і паміж пастухамі маімі і пастухамі тваімі, бо мы родзічы; 9 ці ня ўся зямля перад табою? аддзяліся ж ад мяне: калі ты налева, дык я направа; а калі ты направа, дык я налева. 10 Лот узьвёў вочы свае і ўбачыў усё навакольле Ярданскае, што яно, перш чым зьнішчыў Гасподзь Садому і Гамору, усё да Сігора расілася вадою, як сад Гасподні, як зямля Егіпецкая; 11 і выбраў сабе Лот усё навакольле Ярданскае; і рушыў Лот на ўсход. І аддзяліліся яны адзін ад аднаго. 12 Абрам пачаў жыць на зямлі Ханаанскай; а Лот пачаў жыць у гарадах навакольля і раскінуў намёты да Садомы. 13 А жыхары Садомскія былі ліхія і вельмі грэшныя прад Госпадам. 14 І сказаў Гасподзь Абраму, пасьля таго як Лот аддзяліўся ад яго: узьвядзі вочы твае і зь месца, на якім ты цяпер, паглядзі на поўнач і на поўдзень, і на ўсход і на захад; 15 бо ўсю зямлю, якую ты бачыш, табе дам Я і нашчадкам тваім навечна, 16 і зраблю нашчадкаў тваіх, як пясок зямны; калі хто можа палічыць пясок зямны, дык і нашчадкі твае палічаны будуць; 17 устань, прайдзі па зямлі гэтай удаўжыню і ўшырыню яе: бо Я табе дам яе. 18 І рушыў Абрам з намётамі, і пайшоў, і пасяліўся каля дубровы Мамрэ, што ў Хэўроне; і паставіў там ахвярнік Госпаду. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011