![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Быцьцё 1 На ўсёй зямлі была адна мова і адна гаворка. 2 Рушыўшы з усходу, яны знайшлі ў зямлі Сэнаар раўніну і пасяліліся там. 3 І сказалі адно аднаму: наробім цэглы і абпалім агнём. І стала ў іх цэгла замест камянёў, а земляная смала замест вапны. 4 І сказалі яны: збудуем сабе горад і вежу, вышынёю да нябёсаў, і зробім сабе імя, перш чым расьсеемся па ўлоньні ўсёй зямлі. 5 І сышоў Гасподзь паглядзець горад і вежу, што будавалі сыны людзкія. 6 І сказаў Гасподзь: вось, адзін народ, і адна ў іх мова; і вось, што пачалі яны рабіць, і не адстануць ад таго, што задумалі рабіць; 7 сыдзем жа і зьмяшаем там мову іхнюю, так каб адзін не разумеў гаворкі другога. 8 І расьсеяў іх Гасподзь адтуль па паверхні ўсёй зямлі; і яны перасталі будаваць горад. 9 Таму дадзена яму імя: Вавілон, бо так зьмяшаў Гасподзь мову ўсёй зямлі, і адтуль расьсеяў іх Гасподзь па ўсёй зямлі. 10 Вось радавод Сіма: Сіму было сто гадоў і спарадзіў Арфаксада, праз два гады пасьля патопу; 11 пасьля нараджэньня Арфаксада Сім жыў пяцьсот гадоў і спарадзіў сыноў і дачок. 12 Арфаксад жыў трыццаць пяць гадоў і спарадзіў Салу. 13 Пасьля нараджэньня Салы Арфаксад жыў чатырыста тры гады і спарадзіў сыноў і дачок. 14 Сала жыў трыццаць гадоў і спарадзіў Эвэра. 15 Пасьля нараджэньня Эвэра Сала жыў чатырыста тры гады і спарадзіў сыноў і дачок. 16 Эвэр жыў трыццаць чатыры гады і спарадзіў Фалека. 17 Пасьля нараджэньня Фалека Эвэр жыў чатырыста трыццаць гадоў і спарадзіў сыноў і дачок. 18 Фалек жыў трыццаць гадоў і спарадзіў Рагава. 19 Пасьля нараджэньня Рагава Фалек жыў дзьвесьце дзевяць гадоў і спарадзіў сыноў і дачок. 20 Рагаў жыў трыццаць два гады і спарадзіў Саруха. 21 Пасьля нараджэньня Саруха Рагаў жыў дзьвесьце сем гадоў і спарадзіў сыноў і дачок. 22 Сарух жыў трыццаць гадоў і спарадзіў Нахора. 23 Пасьля нараджэньня Нахора Сарух жыў дзьвесьце гадоў і спарадзіў сыноў і дачок. 24 Нахор жыў дваццаць дзевяць гадоў і спарадзіў Тару. 25 Пасьля нараджэньня Тары Нахор жыў сто дзевятнаццаць гадоў і спарадзіў сыноў і дачок. 26 Тара жыў семдзесят гадоў і спарадзіў Абрама; Нахора і Арана. 27 Вось радавод Тары: Тара спарадзіў Абрама, Нахора і Арана. Аран спарадзіў Лота. 28 І памёр Аран пры Тары, бацьку сваім, у зямлі нараджэньня свайго, у Уры Халдэйскім. 29 Абрам і Нахор узялі сабе жонак; імя жонкі Абрамавай: Сара; імя жонкі Нахоравай: Мілка, дачка Арана, бацькі Мілкі і бацькі Іскі. 30 І Сара была няплодная і бязьдзетная. 31 І ўзяў Тара Абрама, сына свайго, і Лота, сына Аранавага, унука свайго, і Сару, нявестку сваю, жонку Абрама, сына свайго, і выйшаў зь імі з Ура Халдэйскага, каб ісьці ў зямлю Ханаанскую; але дайшоўшы да Харана, яны спыніліся там. 32 І было дзён жыцьця Тары дзьвесьце пяць гадоў, і памёр Тара ў Харане. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011