![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Быцьцё 1 Вось радавод сыноў Ноевых: Сіма, Хама і Яфэта. Пасьля патопу нарадзіліся ў іх дзеці. 2 Сыны Яфэта: Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Тувал, Мэшэх і Тырас. 3 Сыны Гамэравыя: Аскеназ, Рыфат і Тагарма. 4 Сыны Яванавыя: Эліса, Тарсіс, Кітым і Даданім. 5 Ад гэтых насяліліся астравы народаў у землях іхніх, кожны паводле мовы сваёй, паводле плямёнаў сваіх, у народах сваіх. 6 Сыны Хамавыя: Хуш, Міцраім, Фут і Ханаан. 7 Сыны Хушавыя: Сэва, Хавіла, Саўта, Раама і Саўтэха. Сыны Раамавыя: Шэва і Дэдан. 8 Хуш спарадзіў таксама Німрода: гэты пачаў быць дужым на зямлі; 9 ён быў дужы зьвералоў прад Госпадам; таму і кажуць: дужы зьвералоў, як Німрод, прад Госпадам. 10 Царства ягонае спачатку складалі: Вавілон, Эрэх, Акад і Халнэ, у зямлі Сэнаар. 11 З гэтай зямлі выйшаў Асур і пабудаваў Нінэвію, Рэхавот-ір, Калах 12 і Рэсэн паміж Нінэвіяю і Калахам; гэта горад вялікі. 13 Ад Міцраіма пайшлі Лудым, Анамім, Легавім, Нафтухім, 14 Патрусім, Каслухім, адкуль выйшлі Філістымляне, і Кафтарым. 15 Ад Ханаана нарадзіліся: Сідон, першынец ягоны, Хэт, 16 Евусэй, Амарэй, Гергесэй, 17 Эвэй, Аркей, Сінэй, 18 Арвадэй, Цэмарэй і Хіматэй. Пазьней плямёны Ханаанскія расьсеяліся, 19 і былі межы Хананэяў ад Сідона на Герару да Газы, адсюль на Садому, Гамору, Адму і Цэваім да Лашы. 20 Гэта сыны Хамавыя, паводле плямёнаў іхніх, у землях іхніх, у народах іхніх. 21 Былі дзеці і ў Сіма, бацькі ўсіх сыноў Эвеаравых, старэйшага брата Яфэтавага. 22 Сыны Сімавыя: Элам, Асур, Арфаксад, Луд, Арам. 23 Сыны Арамавыя: Уц, Хул, Гетэр і Магш. 24 Арфаксад спарадзіў (Каінана, Каінан спарадзіў Салу, Сала спарадзіў Эвэра. 25 У Эвэра нарадзіліся два сыны; імя аднаго: Фалек, бо ў дні ягоныя зямля разьдзелена; імя брата ягонага: Ёктан. 26 Ёктан спарадзіў Алмадада, Шалэфа, Хацармавэта, Ераха, 27 Гадарама, Узала, Дыклу, 28 Авала, Авімаіла, Шэву, 29 Афіра, Хавілу і Ёвава. Усе гэтыя сыны Ёктанавыя. 30 Селішчы іхнія былі ад Мешы да Сэфара, гары ўсходняй. 31 Гэта сыны Сімавыя паводле плямёнаў іхніх, паводле моваў іхніх, у землях іхніх, паводле народаў іхніх. 32 Вось плямёны сыноў Ноевых, паводле радаводу іхняга, у народах іхніх. Ад іх расьсяліліся народы па зямлі пасьля патопу. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011