![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Да Галятаў 1 Дык стойце ж у свабодзе, якую даў нам Хрыстос, і ня схіляйцеся зноў пад ярмо рабства. 2 Вось, я, Павал, кажу вам: калі вы абразаецеся, ня будзе вам ніякае карысьці ад Хрыста. 3 Яшчэ сьведчу кожнаму чалавеку, які абразаецца, што ён павінен выконваць увесь закон. 4 Вы, хто апраўдвае сябе законам, засталіся бяз Хрыста, адпаліся ад мілаты, 5 а мы духам чакаем і спадзяёмся на праведнасьць ад веры; 6 бо ў Хрысьце Ісусе ня мае сілы ні абразаньне, ні неабразаньне, а вера, якая дзее празь любоў. 7 Вы ішлі хораша: хто спыніў вас, каб вы не скараліся ісьціне? 8 Такое перакананьне не ад Таго, Хто заклікае вас. 9 Каліва закваскі расчыняе ўсё цеста. 10 Я пэўны за вас у Госпадзе, што вы ня будзеце думаць іначай; а той, хто змушчае вас, хто б ён ні быў, панясе на сабе асуду. 11 За што ж гоняць мяне, браты, калі я і цяпер прапаведую абразаньне? Тады ганьба крыжа спынілася б. 12 О, калі б выдаліць тых, якія баламуцяць вас! 13 Да вольнасьці закліканы вы, браты, толькі вольнасьць ваша ня была б повадам дагаджаць плоці; а любоўю служэце адно аднаму. 14 Бо ўвесь закон у адзін сказ укладваецца: "любі блізкага твайго, як самога сябе". 15 Калі ж паміж сабою грызяцеся і ясьце адно аднаго, дык глядзеце, каб не панішчылі вы адно аднаго. 16 Я кажу: рабеце паводле Духа, і вы ня будзеце паддавацца пажадзе плоці; 17 бо плоць жадае супраціўнага Духу, а Дух - супраціўнага плоці: яны адно аднаму супрацівяцца, так што вы ня тое робіце, чаго хацелі б. 18 Калі ж вас Дух водзіць, дык вы не пад законам. 19 Дзеі плоці вядомыя; вось яны: пералюбства, блуд, нечыстата, непатрэбства, 20 ідаласлужэньне, чарадзейства, варожасьць, свары, зайздрасьць, гнеў, звады, раздоры (спакусы), ерасі, 21 нянавісьць, забойствы, п'янства, закалоты і іншае такое; папярэджваю вас, як і раней папярэджваў, што тыя, хто робіць так, Царства Божага не ўспадкуюць. 22 А плод Духа: любоў, радасьць, згода, доўгая цярплівасьць, добрасьць, міласэрнасьць, вера, 23 лагоднасьць, устрымлівасьць. На такіх няма закона. 24 А тыя, якія Хрыстовыя, укрыжавалі цела з пажадлівасьцю і пахацінствамі. 25 Калі мы жывём Духам, дык згодна з Духам і рабіць павінны. 26 Ня будзем пустаславіцца, адно аднаго дражніць, адно аднаму зайздросьціць. 27 Галятаў 6 28 Браты! калі і дапусьціць чалавек якую пагрэшнасьць, вы, духоўныя, папраўляйце такога ў духу лагоды, зважаючы кожны на сябе, каб ня дацца спакусе. 29 Насеце цяжары адно аднаго, і такім чынам выканаеце закон Хрыстовы. 30 Бо хто лічыць, што ён нешта такое, калі ён нішто, той ашуквае самога сябе. 31 Кожны няхай правярае сваю дзею, і тады мецьме пахвалу толькі ў сабе, а ня ў іншым, 32 бо кожны панясе свой цяжар. 33 Той, каго настаўляюць словам, дзяліся ўсякім дабром з тым, хто настаўляе. 34 Ня крывеце душою: Бог паганьбёны ня бывае. Што пасее чалавек, тое і сажне: 35 хто сее ў плоць сваю, ад плоці пажне прахласьць; а хто сее ў Дух, ад Духа пажне жыцьцё вечнае. 36 Робячы дабро, ня струджваймася: бо ў свой час пажнём, калі не аслабнем. 37 Дык вось, пакуль ёсьць час, будзем рабіць дабро ўсім, а найбольш сваім аднаверцам. 38 Бачыце, як многа напісаў я вам сваёю рукою. 39 Тыя, што хочуць хваліцца паводле цела, змушаюць вас абразацца толькі дзеля таго, каб унікнуць ганеньняў за крыж Хрыстовы, 40 бо і самі абрэзаныя ня трымаюцца закона, але хочуць, каб вы абразаліся, каб пахваліцца ў вашай плоці; 41 а я не хачу хваліцца, хіба толькі крыжам Госпада нашага Ісуса Хрыста, Якім для мяне сьвет укрыжаваны, а я для сьвету. 42 Бо ў Хрысьце Ісусе ня мае сілы ні абразаньне, ні неабразаньне, а новае стварэньне. 43 Тым, якія чыняць у згодзе з гэтым правілам, мір ім і міласьць, і Ізраілю Божаму. 44 У астатнім, хай ніхто не стурбуе мяне, бо я нашу раны Ісусавыя на целе маім. 45 Мілата Госпада нашага Ісуса Хрыста з духам вашым, браты. Амін. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011