ТАНАХ (39)

Септуагинта (АB) (53)

Септуагинта (BS) (2)

Перевод Феодотиона (3)

Вульгата (78)

Библия Лютера (66)

Textus Receptus (27)

Елизаветинская Библия (75)

Библия короля Иакова (80)

Синодальный перевод (77)

Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27)

Перевод Нового Мира (27)

Библия на украинском языке (66)

Новый Завет Нестле-Аланда (27)

Новый Завет Кассиана (27)

ТаНаХ Давида Йосифона (39)

Библия на белорусском языке (66)

Быцьцё (глав: 50)

Выхад (глав: 39)

Лявiт (глав: 27)

Лiкi (глав: 36)

Другi закон (глав: 34)

Iсус Нав (глав: 24)

Кнгiга Судзьдзяў (глав: 21)

Рут (глав: 4)

1-я Царстваў (глав: 31)

2-я Царстваў (глав: 24)

3-я Царстваў (глав: 22)

4-я Царстваў (глав: 25)

1-я Летапiсаў (глав: 29)

2-я Летапiсаў (глав: 36)

Эздра (глав: 10)

Нээмiя (глав: 13)

Эстэр (глав: 10)

Ёв (глав: 42)

Псалтыр (глав: 152)

Выслоўi (глав: 31)

Экклезiяст (глав: 12)

Песьня (глав: 8)

Iсая (глав: 66)

Ерамiя (глав: 52)

Плач Eрaмii (глав: 5)

Eзэкiiль (глав: 48)

Данiiл (глав: 12)

Aсiя (глав: 14)

Ёiль (глав: 3)

Амос (глав: 9)

Аўдзей (глав: 1)

Ёна (глав: 4)

Мiхей (глав: 7)

Навум (глав: 3)

Абакум (глав: 3)

Софон (глав: 3)

Агей (глав: 2)

Захарыя (глав: 14)

Малахiя (глав: 4)

Паводле Мацьвея (глав: 28)

Паводле Марка (глав: 16)

Паводле Лукаша (глав: 24)

Паводле Яна (глав: 21)

Дзеi (глав: 28)

Иакова (глав: 5)

1-е Пятра (глав: 5)

2-е Пятра (глав: 3)

1-е Яна (глав: 5)

2-е Яна (глав: 1)

3-е Яна (глав: 1)

Юды (глав: 1)

Да Рымлянаў (глав: 16)

1-е Карынфянаў (глав: 16)

2-е Карынфянаў (глав: 13)

Да Галятаў (глав: 5)

Да Эфэсянаў (глав: 6)

Да Фiлiпянаў (глав: 4)

Да Каласянаў (глав: 4)

1-е Фесаланiкiйцаў (глав: 5)

2-е Фесаланiкiйцаў (глав: 3)

1-е Цiмафея (глав: 6)

2-е Цiмафея (глав: 4)

Да Цiта (глав: 3)

К Фiлiмона (глав: 1)

Да Гэбрэяў (глав: 13)

Адкрыцьцё (глав: 22)

Евангелия на белорусском языке (4)

Радостная Весть (нет)

Новый Завет на иврите (27)

Редакция NEV (66)

Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи
(1995, Минск)

Выхад

◄◄ | | Глава | | ►►

1 І сказаў Гасподзь Майсею: ідзі да фараона і скажы яму: так кажа Гасподзь, Бог Габрэяў: адпусьці народ Мой, каб ён учыніў Мне служэньне;

2 бо калі ты не захочаш адпусьціць і яшчэ будзеш трымаць яго,

3 дык вось, рука Гасподняя будзе на быдле тваім, якое ў полі, на конях, на аслах, на вярблюдах, на валах і авечках: будзе згубная пошасьць вельмі цяжкая;

4 і падзеліць Гасподзь паміж быдлам Ізраільскім і быдлам Егіпецкім, і з усяго сыноў Ізраілевых не памрэ нічога.

5 І назначыў Гасподзь час, сказаўшы: заўтра зробіць гэта Гасподзь у зямлі гэтай.

6 І зрабіў гэта Гасподзь на другі дзень, і паздыхала ўсё быдла Егіпецкае; а з быдла сыноў Ізраілевых не памерла нічога.

7 Фараон паслаў даведацца, і вось з быдла сыноў Ізраілевых ня здохла нічога. Але сэрца фараонава жорстка зацялося, і ён не адпусьціў народу.

8 І сказаў Гасподзь Майсею і Аарону: вазьмеце па поўнай жмені попелу зь печы, і хай кіне яго Майсей пад неба на вачах у фараона;

9 і падымецца пыл па ўсёй зямлі Егіпецкай, і будзе на людзях і на быдле запаленьне з нарывамі, ва ўсёй зямлі Егіпецкай.

10 Яны ўзялі попелу зь печы і сталі перад абліччам фараона. Майсей кінуў яго пад неба, і зрабілася запаленьне з нарывамі на людзях і на быдле.

11 І не маглі магі ўстояць перад Майсеем з прычыны запаленьня, бо запаленьне было на магах і на ўсіх Егіпцянах.

12 Але Гасподзь ачэрсьцьвіў сэрца фараона, і ён не паслухаўся іх, як і казаў Гасподзь Майсею.

13 І сказаў Гасподзь Майсею: заўтра ўстань рана і зьявіся перад аблічча фараона і скажы яму: так кажа Гасподзь, Бог Габрэяў: адпусьці народ Мой, каб ён учыніў Мне служэньне;

14 бо гэтым разам Я пашлю ўсе пошасьці Мае ў сэрца тваё, і на рабоў тваіх, і на народ твой, каб ты ўведаў, што няма падобнага на Мяне на ўсёй зямлі;

15 як бо Я працягнуў руку Маю, дык пакараў бы цябе і народ твой пошасьцю, і ты зьнішчаны быў бы зь зямлі:

16 але на тое Я захаваў цябе, каб паказаць на табе сілу Маю, і каб вернута было імя Маё па ўсёй зямлі;

17 ты яшчэ супрацьстаіш народу Майму, каб не адпускаць яго, -

18 вось, Я пашлю заўтра, у гэты самы час, град вельмі моцны, падобнага на які ня было ў Егіпце з дня заснаваньня яго да сёньня:

19 дык вось, пашлі сабраць статкі твае і ўсё, што ёсьць у цябе ў полі: на ўсіх людзей і быдла, якія застануцца ў полі і не зьбяруцца ў дамы, упадзе град і яны памруць.

20 Тыя з рабоў фараонавых, якія баяцца слова Гасподняга, сьпешна сабралі рабоў сваіх і статкі свае ў дамы;

21 а хто не павярнуў сэрца свайго да слова Гасподняга, той пакінуў рабоў сваіх і статкі свае ў полі.

22 І сказаў Гасподзь Майсею: працягні руку тваю да неба, і ўпадзе град на ўсю зямлю Егіпецкую, на людзей, на быдла і на ўсю траву польную ў зямлі Егіпецкай.

23 І працягнуў Майсей посах свой да неба, і Гасподзь утварыў гром і град, і агонь разьліваўся па зямлі; і паслаў Гасподзь град на зямлю Егіпецкую;

24 і быў град і агонь паміж градам, вельмі моцны, якога ня было ва ўсёй зямлі Егіпецкай з часу засяленьня яе.

25 І пабіў град па ўсёй зямлі Егіпецкай усё, што было ў полі, ад чалавека да быдла, і ўсю траву польную пабіў град, і ўсе дрэвы ў полі паламаў;

26 толькі ў зямлі Гесэм, дзе жылі сыны Ізраілевыя, ня было граду.

27 І паслаў фараон, і паклікаў Майсея і Аарона, і сказаў ім: гэтым разам я зграшыў; Гасподзь справядлівы, а я і народ мой вінаватыя;

28 памалецеся Госпаду; хай перастануць грамы Божыя і град, і адпушчу вас і ня буду больш трымаць.

29 Майсей сказаў яму: як толькі я выйду з горада, і граду больш ня будзе, каб ты ўведаў, што Гасподняя зямля;

30 але я ведаю, што ты і рабы твае яшчэ не ўбаіцеся Госпада Бога.

31 Лён і ячмень былі пабітыя, таму што ячмень выкаласаваў і лён абнасеньніўся,

32 а пшаніца і жыта не пабітыя, бо яны былі позьнія.

33 І выйшаў Майсей ад фараона з горада і працягнуў рукі свае да Госпада, і спыніліся гром і град, і дождж перастаў ліцца на зямлю.

34 І ўбачыў фараон, што перастаў дождж і град і гром, і грашыў далей, і абцяжарыў сэрца сваё ён і рабы ягоныя.

35 І ачэрсьцьвіў сэрца фараонавае, і ён не адпусьціў сыноў Ізраілевых, як і казаў Гасподзь пра Майсея.


SAPE
Яндекс.Метрика

Наверх | Главная | Форум

© The FontCity, ltd, 2011