ТАНАХ (39)

Септуагинта (АB) (53)

Септуагинта (BS) (2)

Перевод Феодотиона (3)

Вульгата (78)

Библия Лютера (66)

Textus Receptus (27)

Елизаветинская Библия (75)

Библия короля Иакова (80)

Синодальный перевод (77)

Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27)

Перевод Нового Мира (27)

Библия на украинском языке (66)

Новый Завет Нестле-Аланда (27)

Новый Завет Кассиана (27)

ТаНаХ Давида Йосифона (39)

Библия на белорусском языке (66)

Быцьцё (глав: 50)

Выхад (глав: 39)

Лявiт (глав: 27)

Лiкi (глав: 36)

Другi закон (глав: 34)

Iсус Нав (глав: 24)

Кнгiга Судзьдзяў (глав: 21)

Рут (глав: 4)

1-я Царстваў (глав: 31)

2-я Царстваў (глав: 24)

3-я Царстваў (глав: 22)

4-я Царстваў (глав: 25)

1-я Летапiсаў (глав: 29)

2-я Летапiсаў (глав: 36)

Эздра (глав: 10)

Нээмiя (глав: 13)

Эстэр (глав: 10)

Ёв (глав: 42)

Псалтыр (глав: 152)

Выслоўi (глав: 31)

Экклезiяст (глав: 12)

Песьня (глав: 8)

Iсая (глав: 66)

Ерамiя (глав: 52)

Плач Eрaмii (глав: 5)

Eзэкiiль (глав: 48)

Данiiл (глав: 12)

Aсiя (глав: 14)

Ёiль (глав: 3)

Амос (глав: 9)

Аўдзей (глав: 1)

Ёна (глав: 4)

Мiхей (глав: 7)

Навум (глав: 3)

Абакум (глав: 3)

Софон (глав: 3)

Агей (глав: 2)

Захарыя (глав: 14)

Малахiя (глав: 4)

Паводле Мацьвея (глав: 28)

Паводле Марка (глав: 16)

Паводле Лукаша (глав: 24)

Паводле Яна (глав: 21)

Дзеi (глав: 28)

Иакова (глав: 5)

1-е Пятра (глав: 5)

2-е Пятра (глав: 3)

1-е Яна (глав: 5)

2-е Яна (глав: 1)

3-е Яна (глав: 1)

Юды (глав: 1)

Да Рымлянаў (глав: 16)

1-е Карынфянаў (глав: 16)

2-е Карынфянаў (глав: 13)

Да Галятаў (глав: 5)

Да Эфэсянаў (глав: 6)

Да Фiлiпянаў (глав: 4)

Да Каласянаў (глав: 4)

1-е Фесаланiкiйцаў (глав: 5)

2-е Фесаланiкiйцаў (глав: 3)

1-е Цiмафея (глав: 6)

2-е Цiмафея (глав: 4)

Да Цiта (глав: 3)

К Фiлiмона (глав: 1)

Да Гэбрэяў (глав: 13)

Адкрыцьцё (глав: 22)

Евангелия на белорусском языке (4)

Радостная Весть (нет)

Новый Завет на иврите (27)

Редакция NEV (66)

Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи
(1995, Минск)

Выхад

◄◄ | | Глава | | ►►

1 А з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны зрабілі яны службовую вопратку, дзеля слугаваньня ў сьвятыні; зрабілі таксама сьвяшчэнную вопратку Аарону, як загадаў Гасподзь Майсею.

2 І зрабіў эфод з золата, з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны і з суканага вісону;

3 і распляскалі яны золата ў лісты і выцягнулі ніткі, каб выткаць іх паміж блакітнымі, пурпуровымі, чырванёнымі і вісонавымі ніткамі, умелаю працаю.

4 І зрабілі ў яго нарамнікі злучальныя; на абодвух канцах сваіх ён быў зьвязаны.

5 І пояс эфода, які паверсе яго, аднолькавага зь ім вырабу, зроблены быў з золата, з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны, як загадаў Гасподзь Майсею.

6 І зрабілі камяні аніксавыя, уставіўшы іх у залатыя гнёзды і выразаўшы на іх імёны сыноў Ізраілевых, як выразаюць на пячатцы;

7 і паклаў ён іх на нарамнікі эфода, у памяць сыноў Ізраілевых, як загадаў Гасподзь Майсею.

8 І зрабіў нагруднік умелаю працаю, такою самаю працаю, як эфод з золата, з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны і з суканага вісону;

9 ён быў чатырохкутны; яны зрабілі падвойны нагруднік у пядзю даўжыні і ў пядзю шырыні, падвойны ён быў;

10 і ўставілі ў яго ў чатыры рады камяні; побач: рубін, тапаз, смарагд, - гэта першы рад;

11 у другім радзе: карбункул, сапфір і адамант;

12 у трэцім радзе: карунд, агат і амэтыст;

13 у чацьвёртым радзе: хрызаліт, анікс і ясьпіс; і ўстаўлены яны ў залатыя гнёзды.

14 Камянёў было па ліку імёнаў сыноў Ізраілевых; дванаццаць было іх, па ліку імёнаў іхніх, і на кожным зь іх выразана было, як на пячатцы, па адным імю, для дванаццаці плямёнаў.

15 Да нагрудніка зрабілі тоўстыя ланцужкі вітага вырабу з чыстага золата;

16 і зрабілі два залатыя гнязды і два залатыя колцы і прымацавалі колцы да двух канцоў нагрудніка,

17 і ўклалі абодва пляцёныя ланцужкі з золата ў два колцы па канцах нагрудніка,

18 а два канцы двух ланцужкоў прымацавалі да двух гнёздаў і прымацавалі іх да нарамнікаў эфода з правага боку яго;

19 яшчэ зрабілі два колцы залатыя і прымацавалі іх да двух іншых канцоў нагрудніка, на тым баку, які трымаецца каля эфода ўсярэдзіне.

20 І яшчэ зрабілі два колцы залатыя, і прымацавалі іх да двух нарамнікаў эфода спадыспаду, з правага боку яго, каля злучэньня яго над поясам эфода;

21 і прымацавалі нагруднік колцамі яго да колцаў эфода шнурком з блакітнай воўны, каб ён быў над поясам эфода, і каб не адставаў нагруднік ад эфода, як загадаў Гасподзь Майсею.

22 І зрабіў верхнюю шату да эфода тканую, усю з блакітнай воўны,

23 і ў верхняй шаце прарэху, як у панцыры, і вакол яе абшыўку, каб ня дралася;

24 па прыполе верхняй шаты зрабілі яны яблыкі з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны;

25 і зрабілі бомкі з чыстага золата і павесілі бомкі паміж яблыкамі па прыполе верхняй шаты вакол:

26 бомку і яблык, бомку і яблык, па прыполе верхняй шаты вакол дзеля служэньня, як загадаў Гасподзь Майсею.

27 і зрабілі Аарону і сынам ягоным хітоны зь вісону, тканыя,

28 і кідар зь вісону, і павязкі на галаву зь вісону, і сподняе ільняное адзеньне з суканага вісону,

29 і пояс з суканага вісону і з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны, узорыстага вырабу, як загадаў Гасподзь Майсею.

30 І зрабілі паліраваную дошчачку, дыядэму сьвятыні, з чыстага золата, і накрэсьлілі на ёй пісьмёны, як выразаюць на пячатцы: "Сьвятыня Гасподняя";

31 і прымацавалі да яе шнурок з блакітнай воўны, каб прывязаць яе да кідара зьверху, як загадаў Гасподзь Майсею.

32 Так закончана была ўся работа для скініі сходу, і зрабілі сыны Ізраілевыя ўсё: як загадаў Гасподзь Майсею, так і зрабілі.

33 і прынесьлі да Майсея скінію, покрыва і ўсе прылады яе, гачкі яе, брусы яе, жэрдкі яе, слупы яе і падножжы яе,

34 покрыва са скураў барановых чырвоных і покрыва са скураў сініх і заслону, каб захінаць,

35 каўчэг адкрыцьця і жэрдкі яго і века,

36 стол з усімі прыладамі яго і хлябы ахвяравальныя,

37 сьвяцільні з чыстага золата, лампады яго, лампады пастаўленыя на ім і ўсе прылады яго, і алей, каб асьвятляць,

38 залаты ахвярнік і алей памазаньня, і пахошчы, каб дыміць, і заслону на ўваход у скінію,

39 ахвярнік медны і медную рашотку да яго, жэрдкі яго і ўсе прылады яго, умывальнік і падножжа яго,

40 заслоны двара, слупы і падножжы, заслону да брамы двара, вяроўкі і калы і ўсе рэчы, якія належаць да слугаваньня ў скініі сходу,

41 вопратку службовую на служэньне ў сьвятыні, сьвяшчэнную вопратку Аарону сьвятару і вопратку сынам ягоным на сьвятадзейства.

42 Як загадаў Гасподзь Майсею, так і зрабілі сыны Ізраілевыя ўсю гэтую працу.

43 І ўбачыў Майсей усю працу, і вось, яны зрабілі яе: як загадаў Гасподзь, так і зрабілі. І дабраславіў іх Майсей.


SAPE
Яндекс.Метрика

Наверх | Главная | Форум

© The FontCity, ltd, 2011