![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Да Эфэсянаў 1 Дык вось, сьледуйце Богу, як дзеці любасныя, 2 і жывеце ў любові, як і Хрыстос палюбіў нас і аддаў Сябе за нас у прынашэньне і ахвяру Богу, на пахошчы прыемныя. 3 А распуста і ўсялякая нечысьць і любазьдзірства не павінны нават упамінацца ў вас, як гэта прыстойна сьвятым. 4 Таксама і брыдкаслоўе і пустаслоўе і пакепства не да гонару вам; а наадварот, хай лепш будзе падзяка; 5 бо ведайце, што ніякі распусьнік, альбо нячысты, альбо любазьдзірца, які ёсьць ідаласлужэнец, ня мецьме спадчыны ў Царстве Хрыста і Бога. 6 Хай ніхто ня зводзіць вас пустымі словамі, бо за гэта прыходзіць гнеў Божы на сыноў бунтоўных: 7 дык жа ня будзьце супольнікамі іхнімі. 8 Вы былі колісь цемра, а цяпер - сьвятло ў Госпадзе: дык паводзьцеся, як дзеці сьвятла, 9 бо плод Духа - ва ўсякай даброці, праведнасьці і ісьціне. 10 Шукайце таго, што да спадобы Богу, 11 і не бярэце ўдзелу ў бясплённых дзеях цемры, а яшчэ і выкрывайце, 12 бо пра тое, што яны робяць таемна, сорамна і казаць. 13 А ўсё, што выкрываецца, выяўляецца ў сьвятле, бо ўсё, што робіцца яўным, ёсьць сьвятло. 14 Таму сказана: "устань, хто сьпіць, і ўваскрэсьні зь мёртвых, і асьветліць цябе Хрыстос!". 15 Дык глядзеце, дзейце асьцярожна, не як неразумныя, а як мудрыя, 16 цэнячы дорага час, бо дні - ліхія. 17 Дык ня будзьце ж неразважныя, а спазнавайце, што ёсьць воля Божая. 18 І ня ўпівайцеся віном, ад якога бывае распуста; а напаўняйцеся Духам, 19 настаўляючы саміх сябе псальмамі і славаслоўем і духоўнымі сьпевамі, сьпяваючы і апяваючы ў сэрцах вашых Госпада, 20 дзякуючы заўсёды за ўсё Богу і Айцу, у імя Госпада нашага Ісуса Хрыста, 21 слухаючыся адно аднаго ў страху Божым. 22 Жонкі, упакорвайцеся сваім мужам, як Госпаду, 23 бо муж ёсьць галава жонкі, як і Хрыстос - галава Царквы, і Ён жа Збаўца цела. 24 Але як Царква слухаецца Хрыста, так і жонкі сваіх мужоў ва ўсім. 25 Мужы, любеце сваіх жонак, як і Хрыстос палюбіў Царкву і аддаў Сябе за яе, 26 каб асьвяціць яе, ачысьціўшы мыцьцём водным, праз слова; 27 каб прадставіць яе Сабе слаўнаю Царквою, бяз плямы, без заганы, або чаго-небудзь падобнага, а каб яна была сьвятая і беззаганная. 28 Так павінны мужы любіць сваіх жонак, як сваё цела: хто любіць сваю жонку, любіць самога сябе. 29 Бо ніхто ніколі ня меў нянавісьці да сваёй плоці, а корміць і грэе яе, як і Гасподзь Царкву; 30 бо мы часткі Цела Ягонага, ад плоці Ягонай і ад касьцей Ягоных. 31 Таму "пакіне чалавек бацьку свайго і маці і прылепіцца да жонкі сваёй, і будуць двое адна плоць". 32 Тайна гэтая вялікая; я кажу пра Хрыста і пра Царкву. 33 Так кожны з вас хай любіць сваю жонку, як самога сябе; а жонка хай баіцца свайго мужа. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011