![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Экклезiяст 1 Слова Эклезіяста, сына Давідавага, цара ў Ерусаліме. 2 Пустая марнасьць сказаў Эклезіяст, пустая марнасьць, - усё марнасьць! 3 Якая карысьць чалавеку ад усёй працы ягонай, якую ён робіць пад сонцам? 4 Пакаленьне прыходзіць, і пакаленьне праходзіць, а зямля векавечна стаіць. 5 Сонца ўзыходзіць, і сонца заходзіць і сьпяшаецца ў месца сваё, дзе ўстае. 6 Вее вецер на поўдзень і на поўнач вяртаецца, віруе, віхурыцца веючы, і на шлях віраваньня вяртаецца вецер. 7 Рэкі ўсе ў мора плывуць, а мора не перапаўняецца; да месца таго, адкуль рэкі плывуць, вяртаюцца зноў, каб далей пацячы. 8 Усё існае - поўніцца працай; ня можа ўсяго чалавек пакласьці на словы: не насыціцца бачаньнем вока; не напоўніцца слуханьнем вуха. 9 Што было, тое і будзе; што рабілася, тое й рабіцьмецца, і нічога новага пад сонцам няма. 10 Бывае такое, пра што людзі кажуць: "Дзівіся, вось гэта новае"; але яно ўжо было спрадвеку, да нас. 11 Няма памяці пра былое; ды і пра тое, што будзе, не застанецца згадкі між тымі, што прыйдуць пасьля. 12 Я, Эклезіяст, быў царом над Ізраілем у Ерусаліме. 13 І паклаў я на сэрца помысел мой, каб шукаць і дасьледаваць мудрасьцю ўсё, што пад небам робіцца: гэты прыкры занятак даў Бог сынам чалавечым, каб кіраваліся ім. 14 Я ўсе дзеі пабачыў, якія пад сонцам чыняцца, і вось, усё - марнасьць і пагоня за ветрам! 15 Крывое ня выпрастаецца, і чаго няма, таго нельга зьлічыць. 16 Гаварыў я з сэрцам маім і сказаў: вось, узьвялічыўся я і здабыў мудрасьці болей за ўсіх, што былі да мяне над Ерусалімам, і сэрца маё шмат нагледзела мудрасьці ўсякай і ведаў. 17 І паклаў я на сэрца помысел мой, каб мудрасьць уведаць, спасьцігнуць шаленства і неразумнасьць; спазнаў, што і гэта - пагоня за ветрам. 18 Бо пры многасьці мудрасьці множыцца й скруха; і хто памнажае спазнаньне, той памнажае і боль. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011