![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Экклезiяст 1 Імя добрае лепш за масьць дарагую, а дзень сьмерці - за дзень нараджэньня. 2 Лепей хадзіць у дом жалобы па мёртвым, чым у харомы банкету; бо такі ёсьць канец усякаму чалавеку, і жывы бярэ гэта да сэрца свайго. 3 Смутак лепшы за сьмех; а сэрца бязглуздых - у доме вясёлым. 4 Лепей слухаць дакоры ад мудрага, чым слухаць пахвалы ад неразумных; 5 бо сьмех неразумных ёсьць тое, што й трэск сухога ядлоўцу пад горшчыкам. І гэта - марнасьць! 6 Уціскаючы іншых, разумны дурнее, і хабар сэрца псуе. 7 Канец працы лепшы за пачатак яе; цярплівы лепшы за пыхлівага. 8 Не сьпяшайся да гневу духам тваім, бо гняздуецца гнеў у сэрцы бязглуздых. 9 Не кажы: "чаму гэта колісь было лепей, чым сёньня?" - не зь вялікага розуму ты папытаўся пра гэта. 10 Добрая мудрасьць - як і добрая спадчына, асабліва ж бо тым, што сонца бачаць: 11 бо пад шатамі мудрасьці, як пад шатамі срэбра; а перавага пазнаньня ў тым, што мудрасьць жыцьцё зьберагае таму, хто яе мае. 12 Прыгледзься да дзеяў Божых: хто можа выправіць тое, што Ён зрабіў крывым. 13 У добрыя дні карыстайся з дабротаў, а ў ліхія дні разважай: і тое і іншае стварыў Бог, каб ня мог чалавек нічога сказаць пасьля сябе. 14 Нагледзеўся я ў дні марноты сваёй усялякага ўдосыць: справядлівы гіне ў сваёй справядлівасьці; бязбожны доўга жыве ў бязбожнасьці сваёй. 15 Ня будзь лішне строгі, і не выстаўляйся залішне мудрым; навошта табе нішчыць сябе? 16 Не ўпадай у грахі і ня будзь шалёны; навошта табе паміраць заўчасна? 17 Добра, калі трымацьмешся толькі аднога і не адымеш рукі ад другога; бо хто богабаязны, той пазьбегне ўсяго благога. 18 Мудрасьць робіць мудрага мацнейшым за дзесяць уладароў, якія ў горадзе. 19 Няма чалавека справядлівага на зямлі, які рабіў бы дабро і не грашыў; 20 таму не на ўсякае сказанае слова зважай, каб не пачуць табе, як твой раб цябе ганіць. 21 Бо многа выпадкаў ведае сэрца тваё, калі сам ты ганіў іншых. 22 Я ўсё гэта мудрасьцю выпрабаваў; я сказаў: "буду я мудры"; але мудрасьць далёка ад мяне. 23 Далёка тое, што ёсьць, і глыбока-глыбока: хто дастане яго? 24 І паклаў я на сэрца помысел мой, каб дазнацца, дасьледаваць, і знайсьці мудрасьць і розум, і каб ведаць бязбожнасьць дурноты, невуцтва і шаленства. 25 І знайшоў я, што горш за сьмерць жанчына, таму што яна - сетка, і сэрца ў яе - пастка, рукі ў яе - кайданы; любасны Богу ўратуецца ад яе, а грэшніка схопіць яна. 26 Вось гэта знайшоў я, сказаў Эклезіяст, выпрабоўваючы адно за адным. 27 Чаго яшчэ шукала душа мая, і я не знайшоў? Мужчыну аднаго з тысячы я знайшоў, а жанчыны сярод іх усіх не знайшоў. 28 Толькі гэта знайшоў я, што Бог стварыў чалавека праведнага, а людзі кінуліся ў вымудры ўсякія. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011