![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Экклезiяст 1 І прыгледзеўся зноў я, і ўгледзеў уціскі ўсялякія, што пад сонцам здараюцца: і вось сьлёзы прыгнечаных, а суцешніка ў іх няма; і ў руцэ ў прыгнятальнікаў іхніх - сіла, а суцешніка ў іх няма. 2 І прызнаў я шчасьлівымі мёртвых, якія памерлі даўно, больш, чым жывых, што дагэтуль жывуць; 3 а шчасьлівейшы той за абодвух, хто яшчэ не радзіўся, хто ня бачыў яшчэ ліхадзействаў, якія пад сонцам вядуцца. 4 І зноў я пабачыў, што ўсякая праца і посьпех усякі ў справах узаемную зайздрасьць паміж людзьмі спрычыняюць. І гэта - марнасьць і пагоня за ветрам! 5 Неразумны сядзіць, склаўшы рукі свае, і жарэ сваё цела. 6 Лепей жменя спакою за поўныя прыгаршчы клопату і пагоню за ветрам. 7 І зірнуў я, і зноў убачыў марнасьць пад сонцам: 8 самотнік, і ня мае нікога ён іншага: ні сына, ні брата няма ў яго; і ня мае канца ён турботам сваім, і не насыціцца вока яго багацьцем. "На каго ж я працую, і даброцяў душу сваю пазбаўляю?" І гэта - марнасьць і прапалая справа! 9 Дваім лепей, чым аднаму, бо ёсьць ім добрая дзяка за іхнюю працу. 10 Бо, як адзін упадзе, падыме другі свайго сябра! Але гора таму, хто адзін упадзе, а другога няма, хто падняў бы яго. 11 Гэтак сама, як двое ляжаць, дык ім цёпла; а дзе аднаму прыгрэцца? 12 І калі б хто напаў на другога, дык выстаяць двое супраць таго. І нітка, ссуканая з трох, ня скора парвецца. 13 Лепей бедны, ды разумны хлапчына, чым стары, ды неразумны цар, які рады ня слухае. 14 Бо той зь вязьніцы выйдзе на царства, хто нарадзіўся ў царстве сваім бедным. 15 Бачыў я ўсіх жывых, што ходзяць пад сонцам, з гэтым другім юнком, які зойме месца таго. 16 Ня было ліку ўсяму люду, які быў перад ім, хоць і наступныя радасьці ў ім ня мецьмуць. І гэта - марнасьць і пагоня за ветрам! 17 Сачы за нагою тваёю, калі ідзеш у дом Божы, і будзь гатовы больш слухаць, чым ахвяры прыносіць; ня думаюць бо яны, што благое ўчыняюць. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011