![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Экклезiяст 1 Усё мае сваю пару, і гадзіна кожнае дзеі - пад небам. 2 Ёсьць пара нарадзіцца, і пара памерці, пара насаджаць, і пара вырываць пасаджанае. 3 Пара забойства, і пара гаеньня; пара разбураць, і пара будаваць; 4 пара плачу, і пара весялосьці; пара бедаваць, і пара танцаваць; 5 пара раскідаць камяні, і пара зьбіраць камяні; пара абдымаць, і пара ўхіляцца абдоўмаў; 6 пара шукаць, і пара губляць; пара ашчаджаць, і пара выкідаць; 7 пара разьдзіраць, і пара зашываць; пара маўчаць, і пара прамаўляць; 8 пара кахаць, і пара ненавідзець; пара вайне, і пара міру. 9 Якая карысьць таму, хто працуе, з таго, над чым ён працуе? 10 Бачыў я гэты клопат, які Бог даў сынам чалавечым, каб мелі сабе турботу. 11 Усё Ён цудоўным зрабіў сваёю парою і вечнасьць паклаў ім у сэрца, хоць ня кемяць яны ў тых справах, што Бог учыніў, ад пачатку і да канца. 12 Уведаў я, што няма ім нічога лепшага, як весяліцца і ў жыцьці сваім добрае толькі ўчыняць. 13 І калі які чалавек есьць і п'е і бачыць дабро ва ўчынках сваіх, дык гэта - дар Божы. 14 Уведаў я, што ўсё, што робіць Бог, застаецца навекі; Ён робіць так, каб багавейна ступалі перад абліччам Яго. 15 Што было, тое ёсьць і цяпер, і што будзе, тое было ўжо; і пакліча Бог мінулае. 16 Яшчэ я пад сонцам пабачыў: месца суду - а там беззаконьне; месца праўды - а там няпраўда 17 І сказаў я ў сэрцы маім: "Судзіць будзе Бог праведнага і грэшнага; бо на кожную справу прызначана пара і суд на кожную дзею тваю". 18 Сказаў я ў сэрцы маім сынам чалавечым, каб Бог іх выпрабаваў і каб убачылі яны, што самі ў сабе яны - жывёлы: 19 бо доля ў сыноў чалавечых і доля ў жывёлін - доля адна; як паміраюць тыя, так паміраюць і гэтыя, і адно дыханьне ва ўсіх, і няма ў чалавека над жывёлінаю перавагі, бо ўсё - марнасьць! 20 Усё ідзе ў адно месца; усё выйшла з тла, і ўсё вяртаецца ў тло. 21 Хто ведае: ці дух сыноў чалавечых падымаецца ўгору, а ці дух жывёл апускаецца долу, у зямлю? 22 І вось убачыў я, што няма нічога лепшага чалавеку, як радавацца з учынкаў сваіх: бо гэта - доля яго; хто ж бо яго прывядзе паглядзець на тое, што пасьля яго будзе? |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011