![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Экклезiяст 1 Мёртвыя мухі псуюць і смуродзяць пахучую масьць міраварніцы, тое самае робіць малая дурнота шаноўнага чалавека зь яго мудрасьцю й гонарам. 2 Сэрца мудрага - праваруч, а сэрца бязглуздага - леваруч. 3 І па дарозе, калі дурань ідзе, не стае яму глузду, і кожнаму пакажа, што ён дурны. 4 Калі ўспыхне начальніцкі гнеў на цябе, не пакідай свайго месца; бо рахманасьць даводзіць да дараваньня вялікіх правінаў. 5 Ёсьць зло, якое бачыў я пад сонцам, падобнае да памылкі, якая ад валадара паўстала: 6 на вялікіх вышынях, бывае, сядзіць дурнота, а багатыя нізка садзяцца; 7 бачыў я конных рабоў, а князёў, што пеша, нібы рабы, хадзілі. 8 Хто яму капае, той у яе і ўпадзе, і хто разбурае агароджу, таго ўкусіць зьмяя. 9 Хто зносіць каменьне, той можа сябе надсадзіць, і хто коле дровы, той мае пагрозу ад іх. 10 Калі прытупляецца сякера і хтось ляза не навострыць, шмат намогі дадаць давядзецца; перавага плённае дзеі - мудрасьць. 11 Калі гадзіна ўкусіць без заклінаньня, дык ня лепшы за яе і злоязыкі. 12 Слова з вуснаў мудрага - мілата, а вусны дурнога яго ж і нішчаць: 13 пачатак слоў зь яго вуснаў - глупства, а канец яго казані з вуснаў - шаленства. 14 Дурны шмат чаго нагаворыць, хоць ня ведае чалавек, што будзе, і хто скажа яму, што пасьля яго станецца? 15 Праца дурнога стамляе яго, бо ён і ня ведае нават дарогі да горада. 16 Гора табе, зямля, калі цар твой - дзіця і калі ўладыкі твае ядуць рана! 17 Шчасьце табе, зямля, калі цар твой з высокага роду і ўладыкі твае ядуць у назначаны час, каб мацавацца, а не разьядацца! 18 Ад гультайства і столь прасядае; і як апусьцяцца рукі, дык дом пацячэ. 19 Гасьціны спраўляюць для асалоды, і віно зьвесяляе жыцьцё; а за ўсё адказвае срэбра. 20 Нават і ў думках тваіх не ліхаслові цара, і ў спальні тваёй не ліхаслові багатага; бо і птушка нябесная можа словы твае перанесьці, а крылатая - казань тваю пераказаць. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011