![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Другi закон 1 І ўзышоў Майсей з раўнін Маавіцкіх на гару Нэво, на вяршыню Фасгі, што насупроць Ерыхона, і паказаў яму Гасподзь усю зямлю Галаад да самага Дана, 2 і ўсю Нэфталімавую, і ўсю Яфрэмавую і Манасііную, і ўсё зямлю Юдавую, нават да самага заходняга мора, 3 і паўднёвую краіну і раўніну даліны Ерыхона, горад Пальмаў, да Сігора. 4 І сказаў яму Гасподзь: вось зямля, за якую Я прысягаў Абрагаму, Ісааку і Якаву, кажучы: "семені твайму дам яе"; Я дам табе пабачыць яе вачыма тваімі, але ў яе ты ня ўвойдзеш. 5 І памёр там Майсей, раб Гасподні, у зямлі Маавіцкай, паводле слова Гасподняга; 6 і пахаваны ў даліне ў зямлі Маавіцкай насупраць Вэтэгора і ніхто ня ведае месца пахаваньня яго нават да гэтага дня. 7 Майсею было сто дваццаць гадоў, калі ён памёр; але зрок ягоны ня прытупіўся, моцнасьць у ім ня вычарпалася. 8 І аплаквалі Майсея сыны Ізраілевыя на раўнінах Маавіцкіх трыццаць дзён. І прайшлі дні плачу і галашэньня па Майсеі. 9 І Ісус, сын Наваў, напоўніўся духам мудрасьці, бо Майсей усклаў на яго рукі свае, і слухаліся яго сыны Ізраілевыя і рабілі так, як загадаў Гасподзь Майсею. 10 І ня было больш у Ізраіля прарока такога, як Майсей, якога Гасподзь знаў тварам да твару, 11 па ўсіх азнаках і цудах, зрабіць якія ў зямлі Егіпецкай над фараонам і над усімі рабамі ягонымі і над усёю зямлёю ягонай паслаў яго Гасподзь, 12 і па руцэ моцнай і па вялікіх цудах, якія Майсей зьдзейсьніў перад вачыма ўсяго Ізраіля. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011