![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи 2-е Карынфянаў 1 А мы, як памочнікі ў працы, просім вас, каб мілата Божая ня марна была прынята вамі. 2 Бо сказана: "у часіну спрыяльную пачуў Я цябе, і ў дзень выратаваньня дапамог табе". Вось цяпер часіна спрыяльная, вось, цяпер дзень выратаваньня. 3 Мы нікому ні ў чым не даём спатыкацца, каб не выстаўляць на глум служэньне, 4 а ва ўсім выяўляем сябе, як слуг Божых, у вялікай цярплівасьці, у бедах, у гаротах, ва ўцісках, 5 пад ударамі, у вязьніцах, у выгнаньнях, на працы, у чуваньнях, у пастах, 6 у чысьціні, у добрай разумнасьці, у вялікадушнасьці, у даброці, у Духу Сьвятым, у шчырай любові, 7 у слове ісьціны, у моцы Божай, са зброяю праўды ў правай і ў левай руцэ, 8 у славе і няславе, пры ганьбе і хвале: нас лічаць ашуканцамі, але мы верныя; 9 мы невядомыя, але нас пазнаюць; нас лічаць нябожчыкамі, але вось, мы жывыя; мы карѓныя, але мы не паміраем; 10 нас засмучаюць, а мы заўсёды радуемся; мы гаротнікі, але многіх багацім; мы нічога ня маем, але ўсім валодаем. 11 Вусны нашыя адкрытыя вам, Карынфяне, сэрца нашае расшырана. 12 Вам ня цесна ў нас; а ў сэрцах вашых цесна. 13 Такою ж роўнаю мераю - кажу вам, як дзецям, - зрабеце і вашае сэрца шырокім! 14 Ня ўгінайцеся пад чужое ярмо зь нявернымі. Бо што супольнага ў праведнасьці зь беззаконьнем? што супольнага ў сьвятла зь цемраю? 15 Якая згода паміж Хрыстом і Вэліярам? Альбо якая саўдзельнасьць у верніка зь няверным? 16 Якая агульнасьць храма Божага зь ідаламі? Бо вы храм Бога Жывога, як сказаў Бог: "усялюся ў іх і буду хадзіць у іх; і буду іхнім Богам, і яны будуць Маім народам". 17 І таму выйдзіце зь іхнага асяродзьдзя і аддзялецеся, - кажа Гасподзь, - і не дакранайцеся да нячыстага, і Я прыму вас 18 і буду вам за Айца, і вы будзеце Маімі сынамі і дочкамі, кажа Гасподзь Усеўладны". |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011