![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи 1-е Карынфянаў 1 І я ня мог гутарыць з вамі, браты, як з духоўнымі, а як з плоцкімі, як зь немаўляткамі ў Хрысьце. 2 Я ўзгадаваў вас малаком, а ня цьвёрдаю ежаю; бо вы яшчэ не маглі есьці яе, ды і цяпер яшчэ ня можаце. 3 Бо вы яшчэ плоцкія. Бо, калі паміж вамі зайздрасьць, звады і несугалосіца, дык ці ж ня плоцкія вы? і ці ня па людзкім звычаі робіце? 4 Бо, калі адзін кажа: "Я Паўлаў", а другі: "я Апалосаў", дык ці ж ня плоцкія вы? 5 Хто Павал? хто Апалос? Яны толькі слугі, празь якіх вы ўверавалі, і пры тым як каму даў Гасподзь. 6 Я пасадзіў, Апалос паліваў, а ўзрасьціў Бог; 7 а таму і той, хто садзіць, і хто палівае, ёсьць нішто, а ўсё Бог, Які дае рост. 8 І хто садзіць і хто палівае - адно; але кожны атрымае сваю ўзнагароду паводле сваёй працы. 9 Бо мы супрацоўнікі ў Бога; а вы Божая ніва, Божая будова. 10 Я, па дадзенай мне ад Бога мілаце, як мудры будаўнік, заклаў падмурак, а другі будуе на ім: але кожны ўважай, як будуе. 11 Бо ніхто ня можа закласьці іншага падмурка, акрамя закладзенага, які ёсьць Ісус Хрыстос. 12 Ці будуе хто на гэтым падмурку з золата, срэбра, каштоўных камянёў, дрэва, сена, саломы, 13 дзея кожнага выявіцца: бо дзень пакажа; таму што ў вагні выкрываецца, і вагонь выпрабоўвае дзею кожнага, якая яна ёсьць. 14 У каго дзея, якую ён будаваў, выстаіць, той атрымае ўзнагароду; 15 а ў каго дзея згарыць, той мецьме шкоду; урэшце сам уратуецца, але так, як бы з вагню. 16 Хіба ня ведаеце, што вы храм Божы, і Дух Божы жыве ў вас? 17 Калі хто абкрадзе сьвятыню Божую, таго пакарае Бог, бо сьвятыня Божая сьвятая; і гэтая сьвятыня - вы. 18 Ніхто не ашуквай сам сябе; калі хто з вас думае быць мудрым у веку гэтым, той хай будзе неразумны, каб быць мудрым. 19 Бо мудрасьць сьвету гэтага ёсьць неразумнасьць перад Богам, як напісана: "ловіць мудрых у хітрасьці іхняй". 20 І яшчэ: "Гасподзь ведае мудрошчы мудрацоў, што яны марныя". 21 Таму вось, няхай ніхто ня хваліцца людзьмі, бо ўсё вашае: 22 ці то Павал, ці Апалос, ці Кіфа, ці сьвет, ці жыцьцё, ці сьмерць, ці цяпершчына, а ці наступнае, - усё ваша; 23 а вы - Хрыстовыя, а Хрыстос - Божы. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011