![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи 1-е Карынфянаў 1 А зьбіраючы для сьвятых, рабеце так, як я ўстанавіў у цэрквах Галятыйскіх; 2 у першы дзень тыдня кожны з вас хай адкладвае ў сябе і ашчаджае, колькі дазваляе яму дастатак, каб не рабіць збораў, калі я прыйду. 3 А як прыйду, дык, каго вы выбераце, тых пашлю зь пісьмамі, каб даставілі ваш дар у Ерусалім. 4 А калі і мне прыстойна будзе выправіцца, дык яны са мною пойдуць. 5 Я прыйду да вас, калі прайду Македонію; бо я іду цераз Македонію. 6 А ў вас, можа стацца, пажыву, або і перазімую, каб вы мяне правялі, куды пайду. 7 Бо я не хачу бачыцца з вамі цяпер мімаходзь, а спадзяюся прабыць у вас колькі часу, калі Гасподзь дазволіць. 8 А ў Эфэсе я прабуду да Пяцідзясятніцы, 9 бо мне адчынены вялікія і шырокія дзьверы, і праціўнікаў многа. 10 Калі ж прыйдзе да вас Цімафей, глядзеце, каб ён быў у вас убясьпечаны; бо ён чыніць справу Гасподнюю, як і я. 11 Таму хай ніхто ім не пагардзіць, а праводзьце яго зь мірам, каб ён прыйшоў да мяне; бо я чакаю яго з братамі. 12 А што да брата Апалоса, я вельмі прасіў яго, каб ён з братамі пайшоў да вас; але ён ніяк не хацеў ісьці сёньня, а прыйдзе, калі яму будзе спорна. 13 Чувайце, стойце ў веры, будзьце мужныя, цьвёрдыя; 14 усё ў вас няхай будзе зь любоўю. 15 Прашу вас, браты, вы ведаеце, сямейства Сьцяпанавае, што яно ёсьць пачатак Ахаіі, і што яны прысьвяцілі сябе служэньню сьвятым; 16 будзьце ж і вы пачцівыя да такіх і да кожнага, хто пасабляе і працуе. 17 Я рады прыходу Сьцяпана, Фартуната і Ахаіка: яны бо адшкадавалі мне вашу адсутнасьць, 18 бо яны мой і ваш дух супакоілі. Шануйце такіх. 19 Вітаюць вас цэрквы Асійскія; вітаюць вас рупліва ў Госпадзе Акіла і Прыскіла з хатняю іхняю царквою. 20 Вітаюць вас, усе браты. Вітайце адзін аднаго сьвятым цалаваньнем. 21 Маё Паўлава вітаньне сваёю рукою. 22 Хто ня любіць Госпада Ісуса Хрыста, анафэма; маранафа. 23 Мілата Госпада нашага Ісуса Хрыста з вамі, 24 і любоў мая з усімі вамі ў Хрысьце Ісусе. Амін. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011