![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи 1-е Карынфянаў 1 Калі я гавару мовамі чалавечымі і анёльскімі, а любові ня маю, дык я - медзь звонкая, альбо кімвал гулкі, 2 Калі маю дар прароцтва, і ведаю ўсе таямніцы, і маю ўсякія веды і ўсю веру, так што магу і горы перастаўляць, а ня маю любові, - дык я нішто. 3 І калі я раздам усю маёмасьць маю і аддам цела маё на спаленьне, а любові ня маю, - няма мне ў тым ніякай карысьці. 4 Любоў церпіць доўга, умілажальваецца, любоў не зайздросьціць, любоў не праслаўляе сябе, не ганарыцца, 5 ня бушуе, ня шукае свайго, не раздражняецца, не намышляе ліха, 6 ня радуецца зь няпраўды, а разам цешыцца зь ісьціны; 7 усё пакрывае, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё пераносіць. 8 Любоў ніколі ня мінаецца, хоць і прароцтвы спыняцца, і мовы змоўкнуць, і веды скасуюцца. 9 Бо мы часткова ведаем і частакова прарочым; 10 а калі настане дасканалае, тады тое, што частковае, спыніцца. 11 Калі я быў дзіцем, дык па-дзіцячы гаварыў, па-дзіцячы мысьліў, па-дзіцячы разважаў; а як стаўся мужчынаю, дык пакінуў дзіцячае. 12 Бо цяпер мы бачым як празь цьмянае шкло, наўздогадзь, а тады твар да твару; цяпер я ведаю часткова, тады ж спазнаю так, як і я спазнаны. 13 А тым часам жывуць вось гэтыя тры: вера, надзея, любоў; але любоў зь іх найбольшая. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011