![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи 1-я Летапiсаў 1 Веньямін спарадзіў Бэлу, першынца свайго, другога Ашбэла, трэцяга Ахрая, 2 чацьвёртага Ноху і пятага Рафу. 3 Сыны Бэлы былі: Адар, Гера, Авіюд. 4 Авішуа, Наам, Ахоах. 5 Гера, Шэфуфан і Хурам. 6 І вось сыны Эгуда, якія былі ўзначальнікамі родаў, што жылі ў Гэве і пераселеныя ў Манахат: 7 Нааман, Ахія і Гэра, які перасяліў іх; ён спарадзіў Узу і Ахіхуда. 8 Шэгараім спарадзіў дзяцей у зямлі Маавіцкай пасьля таго, Як адпусьціў ад сябе Хушыму і Баару, жонак сваіх. 9 І спарадзіў ён ад Хадэшы, жонкі сваёй, Ёвава, Цывію, Мэшу, Малхама. 10 Еўца, Шахію і Мірму: вось сыны яго, узначальцы пакаленьняў. 11 Ад Хушымы спарадзіў ён Авітува і Элпаала. 12 Сыны Элпаала: Эвэр, Мішам і Шэмэр, які пабудаваў Она і Лод і залежныя ад яго гарады, - 13 і Бэрыя і Шэма. Яны былі ўзначальнікі пакаленьняў жыхароў Аялона. Яны выгналі жыхароў Гэта. 14 Ахіё, Шашак, Ірэмот. 15 Зэвадыя, Арад, Эдэр, 16 Міхаіл, Ішфа і Ёха - сыны Бэрыі. 17 Зэвадыя, Мэшулам, Хізкій, Хэвэр, 18 Ішмэрай, Ізлія і Ёваў - сыны Элпаала. 19 Якім, Зіхрый, Заўдый, 20 Эльенай, Цылтай, Элііл, 21 Адая, Бэрая і Шымрат, - сыны Шымэя. 22 Ішпан, Эвэр, Элііл, 23 Аўдон, Зіхрый, Ханан, 24 Хананія, Элам, Антотыя, 25 Іфдыя і Фэнуіл - сыны Шашака. 26 Шамшэрай, Шэхарыя, Аталія, 27 Яарэшыя, Элія і Зіхрый, сыны Ерахама. 28 Гэта ўзначальцы пакаленьняў, у родах сваіх галоўныя. Яны жылі ў Ерусаліме. 29 У Гаваоне жылі: Еіл, бацька Гааваніцянін, - імя жонкі ягонай Мааха, - 30 і сын Ягоны, першынец Аўдон, за ім Цур, Кіс, Ваал, Надаў, 31 Гэдор, Ахіё, Зэхэр і Міклот. 32 Міклот спарадзіў Шымэя. І яны каля братоў сваіх жылі ў Ерусаліме, разам з братамі сваімі. 33 Нэр спарадзіў Кіса; Кіс спарадзіў Саўла; Саўл спарадзіў Ёнатана, Мэлхісуя, Авінадава і Эшбаала. 34 Сын Ёнатана Мэрыбаал; Мэрыбаал спарадзіў Міху. 35 Сыны Міхі: Пітон, Мэлэг, Таарэя і Ахаз. 36 Ахаз спарадзіў Ёяду; Ёяда спарадзіў Алэмэта, Азмавэта і Замврыя; Замврый спарадзіў Моцу; 37 Моца спарадзіў Бінэю. Рэфанія, сын ягоны; Элеаса, сын ягоны; Ацэл, сын ягоны. 38 У Ацэла шэсьць сыноў, і вось імёны іх: Азрыкам, Бохру, Ісмаіл, Шэарыя, Авадыя і Ханан; усе яны сыны Ацэла. 39 Сыны Эшэка, брата ягонага: Улам, першынец ягоны, другі Еўш, трэці Эліфэлэт. 40 Сыны Улама былі людзі ваяўнічыя, стралялі з лука, мелі многа сыноў і ўнукаў сто пяцьдзясят. Усе яны ад сыноў Веньяміна. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011