![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи 1-я Летапiсаў 1 Сыны Юды: Фарэс, Эсром, Хармі, Хур і Шавал. 2 Рэая, сын Шавала, спарадзіў Яхата; Яхат спарадзіў Ахума і Лагада: ад іх плямёны Царанаў. 3 І гэтыя сыны Этама: Ізрэель, Ішма і Ідбаш, і сястра іхняя, на імя Гацлелпоні, 4 Пэнуэл, бацька Гэдора, і Эзэр, бацька Хуша. Вось сыны Хура, першынца Эфраты, бацькі Віфляема. 5 У Ахшура, бацькі Тэкоі, былі дзьве жонкі: Хэла і Наара. 6 І нарадзіла яму Наара Ахузама, Хэфэра, Тымні і Ахаштары: гэта сыны Наары. 7 Сыны Хэлы: Цэрэт, Цохар і Этнан. 8 Коц спарадзіў: Анува і Цавэна і плямёны Ахархэла, сына Гарумавага. 9 Явіс быў больш славуты за сваіх братоў. Маці дала яму імя Явіс, сказаўшы: я нарадзіла яго з хваробай. 10 І заклікаў Явіс да Бога Ізраілевага і сказаў: о, калі б Ты дабраславіў мяне Тваім дабраславеньнем, пашырыў межы мае, і рука Твая была са мною, ахоўваючы мяне ад зла, каб я не гараваў`.. І Бог паслаў яму, чаго ён прасіў. 11 А Хэлуў, брат Шухі, спарадзіў Махіра; ён ёсьць бацька Эштона. 12 Эштон спарадзіў Бэт-Рафу, Пасэаха і Тэхіну, бацьку горада Нааса; гэта жыхары Рэхі. 13 Сыны Кеназа: Гатанііл і Сэрая. Сын Гатанііла: Хатаат. 14 Мэанатай спарадзіў Офру, а Сэрая спарадзіў Ёава, родапачынальніка даліны цесьляроў, бо яны былі цесьляры. 15 Сыны Халева, сына Ефаніінага: Ір, Іла і Наам. Сын Ілы: Кеназ. 16 Сыны Егалелела: Зіф, Зіфа, Тырыя і Асарэел. 17 Сыны Эзры: Етэр, Мэрэд, Эфэр і Ялон; а Етэр спарадзіў Мэрома, Шамая і Ішбаха, бацьку Эштэмоі. 18 І жонка ягоная Юдыя нарадзіла Ерэда, бацьку Гедора, і Хэвэра, бацьку Сахо, і Екутыіла, бацьку Занаоха. Гэта сыны Бітэі, дачкі фараонавай, якую ўзяў Мэрэд. 19 Сыны жонкі ягонай Годыі, сястры Нахама, бацькі Кеілы: Гармі і Эштэмоа - Маахацянін. 20 Сыны Сімяона: Амнон, Рына, Бэнханан і Тылон. Сыны Ішыя: Зохеў і Бэнзохет. 21 Сыны Сілома, сына Юдавага: Ір, бацька Лэхі, і Даэда, бацька Марэшы, і сямейства, якое вырабляла вісон, з дому Ашбэі, 22 і Ёкім, і жыхары Хазэвы, і Ёаш і Сараф, якія мелі валоданьне ў Мааве, і Яшувілэхем; але гэта падзеі старадаўнія. 23 Яны былі ганчары, і жылі пры садах і ў агародах; у цара на працах жылі яны там. 24 Сыны Сімяона: Нэмуіл, Ямін, Ярыў, Зэрах і Саўл. 25 Шалум сын ягоны; яго сын Міўсам; ягоны сын Мішма. 26 Сыны Мішмы: Хамуіл, сын ягоны; сын Закур; яго сын Шымэй. 27 У Шымэя было шаснаццаць сыноў і шэсьць дочак; а ў братоў ягоных сыноў было няшмат, і ўсё племя іхняе ня так было шматлікае, як племя сыноў Юды. 28 Яны жылі ў Вірсавіі, Маладзе, Хацаршуале, 29 у Білзе, у Эцэме, у Таладзе, 30 у Вэтуіле, у Хорме, у Цыклазе, 31 у Бэт-Маркавоце, у Хацарсусіме, у Бэт-Бірэі і ў Шаарыме. Вось гарады іхнія да валадараньня Давідавага, 32 зь сёламі іх: Этам, Аін, Рымон, Токен і Ашан, - пяць гарадоў. 33 І вось селішчы іхнія, якія былі вакол гэтых гарадоў да Ваала; вось месцы жыхарства іх і радаводы іхнія. 34 Мешаваў, Ямлэх і Ёсія, сын Амасіі, 35 Ёіл і Егу, сын Ёшыві, сына Сэраі, сына Асіілавага, 36 Эльёэнай, Якава, Ішахая, Асая, Адыіл, Ішымііл і Ванэя, 37 і Зіза, сын Шыфія, сын Алона, сын Едаі, сын Шымрыя, сын Шэмаі. 38 Гэтыя памянёныя былі князямі плямёнаў сваіх, і дом бацькоў іх разьдзяліўся на многія галіны. 39 Яны даходзілі да Герары і да ўсходняга боку даліны, каб знайсьці пашы статкам сваім; 40 і знайшлі пашы сакавітыя і добрыя і зямлю абшырную, спакойную і бясьпечную, бо да іх жыло там толькі нямнога Хаміцян. 41 І прыйшлі гэтыя, па імёнах запісаныя, у дні Эзэкіі, цара Юдэйскага, і перабілі качавых і аселых, якія там былі, і вынішчылі іх назаўсёды, і пасяліліся на месцы іхнім, бо там былі пашы статкам іхнім. 42 А зь іх, з сыноў Сімяонавых, пайшлі да гары Сэір пяцьсот чалавек: Фэлатыя, Нэарыя, Рэфая і Узііл, сыны Ішыя, былі на чале іх; 43 і пабілі ацалелую там рэшту Амалікіцян, і жывуць там да сёньня. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011