![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи 1-я Летапiсаў 1 Вось разьмеркаваньне брамнікаў: з Карэянаў: Мэшэлэмія, сын Карэя, з сыноў Асафавых. 2 Сыны Мэшэлэміі: першынец Захар, другі Едыяіл, трэці Зэвадыя, чацьвёрты Ятнііл, 3 пяты Элам, шосты Егоханан, сёмы Эльегоэнай. 4 Сыны Авэд-Эдома: першынец Шэмая, другі Егозавад, трэці Ёах, чацьвёрты Сахар, пяты Навтанаіл, 5 шосты Амііл, сёмы Ісахар, восьмы Пэўльтай, бо Бог дабраславіў яго. 6 У сына яго Шэмаі нарадзіліся таксама сыны, начальнікі ў сваім родзе, бо яны былі людзі моцныя. 7 Сыны Шэмаі: Отні, Рэфаіл, Авэд і Элзавад, браты ягоныя, людзі моцныя, Элія, Сэмахія. 8 Усе яны з сыноў Авэд-Эдома; яны і сыны іхнія і браты іхнія былі людзі руплівыя і да службы здольныя: іх было ў Авэд-Эдома шэсьцьдзясят два. 9 У Мэшэлэміі сыноў і братоў, людзей здольных, было васямнаццаць. 10 У Хосы, з сыноў Мэрарыных, сыны: Шымры галоўны, - хоць ён і ня быў першынец, але бацька ягоны паставіў яго галоўным; 11 другі Хэлкія, трэці Тэвалія, чацьвёрты Захар; усіх сыноў і братоў у Хосы было трынаццаць. 12 Вось разьмеркаваньне брамнікаў па ўзначальцах сямействаў, здольных да службы разам з братамі іхнімі, на служэньне ў доме Гасподнім. 13 І кінулі яны жэрабя, як малы, так і вялікі, па сваіх сямействах на кожную браму. 14 І выпала жэрабя на ўсход Шэлэміі; і Захару, сыну ягонаму, разумнаму дарадцу, кінулі жэрабя, і выпала яму жэрабя на поўнач; 15 Авэд-Эдому на поўдзень, а сынам ягоным пры кладоўках. 16 Шупіму і Хосу на захад; каля брамы Шалэхэт, дзе дарога падымаецца і дзе варта супроць варты. 17 На ўсход па шэсьць лявітаў, на поўнач па чатыры, на поўдзень па чатыры а ў кладоўках па два. 18 На захад каля бабінца на дарозе па чатыры, а каля самага бабінца па два. 19 Вось разьмеркаваньне брамнікаў з сыноў Карэевых і сыноў Мэрарыных. 20 А лявіты, браты іхнія, глядзелі за скарбамі дома Божага і за скарбамі прысьвечаных рэчаў. 21 Сыны Лаэдана, сына Герсонавага - ад Лаэдана, галовы сямействаў ад Лаэдана Герсонскага: Ехіел. 22 Сыны Ехіела: Зэтам і Ёіль, брат ягоны, глядзелі за скарбамі дома Гасподняга, 23 разам з нашчадкамі Амрама, Іцгара, Хэўрона, Азііла. 24 Шэвуіл, сын Гірсона, сына Майсеевага, быў галоўным даглядчыкам скарбаў. 25 У брата ягонага Эліезэра сын Рэхавія, у Яго сын Ісая, у яго сын Ёрам, у яго сын Зіхрый, у яго сын Шэламіт. 26 Шэламіт і браты ягоныя глядзелі за ўсімі скарбніцамі прысьвечаных рэчаў, якія прысьвяціў цар Давід і ўзначальцы сямействаў і тысячнікі, сотнікі і начальнікі войска. 27 З заваёваў і са здабычы яны прысьвячалі на падтрымку дома Гасподняга. 28 І ўсё, што прысьвяціў Самуіл прарок, і Саўл, сын Кіса, і Авэнір, сын Ніра, і Ёаў, сын Саруі, усё прысьвечанае было на руках у Шэламіта і братоў ягоных. 29 З племя Іцгаравага: Хэнанія і сыны ягоныя вызначаны на зьнешняе служэньне ў Ізраільцянаў пісцамі і судзьдзямі. 30 З племя Хэўронавага: Хашавія і браты ягоныя, людзі мужныя, тысяча сямсот, мелі нагляд над Ізраілем па гэты бок Ярдана на захад, па ўсякіх справах служэньня Гасподняга і па службе царскай. 31 У племя Хэўронавага Ерыя быў галавою Хэўронцаў, у іхніх родах, у пакаленьнях. На саракавым годзе валадараньня Давіда яны палічаны, і знойдзены паміж імі людзі мужныя ў Язэры Галаадскім. 32 І браты ягоныя, людзі здольныя, дзьве тысячы сямсот, былі ўзначальцы сямействаў. Іх паставіў цар Давід над племем Рувімавым і Гадавым і паўплемем Манасііным, па ўсіх справах Божых і дзеях цара. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011