![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи 1-я Летапiсаў 1 Давід, састарыўшыся і насыціўшыся жыцьцём, паставіў царом над Ізраілем сына свайго Саламона. 2 І сабраў усіх князёў Ізраілевых і сьвятароў і лявітаў, 3 і палічаны былі лявіты, ад трыццаці гадоў і вышэй, і было лікам іх, лічачы пагалоўна, трыццаць восем тысяч чалавек. 4 Зь іх прызначаны для дзеі ў доме Гасподнім дваццаць чатыры тысячы, а пісцоў і судзьдзяў шэсьць тысяч, 5 і чатыры тысячы брамнікаў, і чатыры тысячы тых, што праслаўляюць Госпада на музычных спарудах, якія ён зрабіў для праслаўленьня. 6 І падзяліў іх Давід на чароды па сынах Левія - Гірсоне, Кааце і Мэрары. 7 З Гірсанянаў - Лаэдан і Шымэй. 8 Сыны Лаэдана: першы Ехііл, Зэтам і Ёіль, трое. 9 Сыны Шымэя: Шыламіт, Хазііл і Гаран, трое. Яны ўзначальцы пакаленьняў Лаэданавых. 10 Яшчэ сыны Шымэя: Яхат, Зіза, Еўш і Бэрыя. Гэта сыны Шымэя, чацьвёра. 11 Яхат быў галоўны, Зіта другі; Еўш і Бэрыя мелі дзяцей ня многа, і таму яны былі ў адным ліку пры доме бацькавым. 12 Сыны Каата: Амрам, Іцгар, Хэўрон і Азііл, чацьвёра. 13 Сыны Амрама: Аарон і Майсей. Аарон аддзелены быў на прысьвячэньне да Сьвятога Сьвятых, ён і сыны ягоныя, навечна, каб учыняць дымленьне прад абліччам Госпада, каб служыць Яму і дабраслаўляць імем Ягоным навекі. 14 А Майсей, чалавек Божы і сыны ягоныя залічаны да калена Лявіінага. 15 Сыны Майсея: Гірсон і Эліезэр. 16 Сыны Гірсона: першы быў Шэвуіл. 17 Сыны Эліезра былі: першы Рэхавія. І ня было ў Эліезэра другіх сыноў; у Рэхавіі ж было вельмі многа сыноў. 18 Сыны Іцгара: першы Шэломіт. 19 Сыны Хэўрона: першы Ерыя і другі Амарыя, трэці Яхазііл і чацьвёрты Екамам. 20 Сыны Азііла: першы Міха і другі Ішыя. 21 Сыны Мэрарыны: Махлі і Мушы. Сыны Махлія: Элеазар і Кіс. 22 І памёр Элеазар, і ня было ў яго сыноў, а толькі дочкі; і ўзялі іх за сябе сыны Кіса, браты іхнія. 23 Сыны Мушыя: Махлі, Эдэр і Ірэмот - трое. 24 Вось сыны Лявііны, па дамах бацькоў іхніх, узначальцы сямействаў, па імянным зьлічэньні іхнім пагалоўна, якія спраўлялі дзеі служэньня ў доме Гасподнім, ад дваццаці гадоў і вышэй. 25 Бо Давід сказаў: Гасподзь Бог Ізраілеў даў спакой народу Свайму і паставіў яго ў Ерусаліме навекі. 26 і лявітам ня трэба насіць скінію і ўсялякія рэчы яе дзеля служэньня ў ёй. 27 Таму, паводле апошніх загадаў Давіда, палічаны лявіты ад дваццаці гадоў і вышэй, 28 каб яны былі пры сынах Ааронавых, дзеля служэньня дому Гасподняму, у двары і ў прыбудовах, дзеля падтрыманьня чысьціні ўсёй сьвятыні і дзеля выкананьня ўсялякай службы пры доме Божым 29 дзеля назіраньня за хлябамі пакладнымі і пшанічнаю мукою для хлебнага прынашэньня і праснакамі, за печаным, смажаным і за ўсякаю мераю і вагою, 30 і каб станавіліся кожнае раніцы дзякаваць і славасловіць Госпада, таксама і ўвечары, 31 і пры ўсіх цэласпаленьнях, якія ўзносяцца Госпаду ў суботы, на маладзіка і ў сьвяты па ліку, як прадпісана пра іх, - пастаянна прад абліччам Госпада, 32 і каб ахоўвалі скінію адкрыцьця і сьвятыню і сыноў Ааронавых, братоў сваіх, пры службах дому Гасподняму. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011