![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи 1-я Летапiсаў 1 І прынесьлі каўчэг Божы, і паставілі яго сярод скініі, якую зладзіў яму Давід, і ўзьнесьлі Богу цэласпаленьні і мірныя ахвяры. 2 Калі Давід закончыў цэласпаленьні і прынашэньне мірных ахвяр, дык дабраславіў народ імем Госпада. 3 І раздаў усім Ізраільцянам, і мужчынам і жанчынам, па адным хлебе і па кавалку мяса і па кубку віна, 4 і паставіў на службу перад каўчэгам Гасподнім некаторых зь лявітаў, каб яны славасловілі, дзякавалі і ўсхвалялі Госпада Бога Ізраілевага: 5 Асафа галоўным, другім пасьля яго Захара, Еела, Шэмірамофа, Ехііла, Мататыю, Эліяфа, і Ванэю, Авэд-Эдома і Еела з псалтырамі і цытрамі, і Асафа для ігры на кімвалах, 6 а Ванэю і Азііла, сьвятароў, каб пастаянна трубілі перад каўчэгам запавета Божага. 7 У гэты дзень Давід першы раз даў псальму для ўсхваленьня Госпада праз Асафа і братоў ягоных: 8 слаўце Госпада, узносьце імя Яго; абвяшчайце ў народах дзеі Ягоныя; 9 сьпявайце Яму, барабаньце Яму; раскажэце пра ўсе цуды Ягоныя; 10 хвалецеся імем Ягоным сьвятым: хай радуецца сэрца тых, што шукаюць Госпада; 11 знайдзеце Госпада і сілы Яго, шукайце няспынна аблічча Яго; 12 спамінайце цуды, якія Ён стварыў, азнакі Яго і суды вуснаў Ягоных, 13 вы, семя Ізраілевае, рабы Ягоныя, сыны Якава, выбранцы Яго` 14 Ён Гасподзь Бог наш, суды Яго па ўсёй зямлі. 15 Памятайце вечна запавет Яго, слова, якое Ён наказаў ў тысячы родаў, 16 тое, што наказваў Абрагаму, і ў чым запрысягаўся Ісаку, 17 і што паставіў Якаву ў закон, і Ізраілю ў запавет вечны, 18 кажучы: табе дам Я зямлю Ханаанскую, у спадчынны надзел вам. 19 Яны былі тады малалікія і мізэрныя, і прыхадні ў ёй, 20 і пераходзілі ад народу да народу, і з аднаго царства да другога народу; 21 але Ён нікому не дазволіў крыўдзіць іх і выкрываў за іх цароў: 22 не дакранайцеся да памазаных Маіх, і прарокам Маім не рабеце ліха. 23 Сьпявайце Госпаду, уся зямля, дабравяшчайце дзень у дзень выратаваньне Яго. 24 Абвяшчайце язычнікам славу Яго, усім народам цуды Ягоныя, 25 бо вялікі Гасподзь і варты хвалы, страшны больш за ўсіх багоў. 26 Бо ўсе багі народаў нішто, а Гасподзь нябёсы стварыў. 27 Слава і веліч перад абліччам Ягоным, магутнасьць і радасьць на месцы Ягоным. 28 Узьнясеце Госпаду, плямёны народаў, узьнясеце Госпаду славу і гонар, 29 узьнясеце Госпаду славу імю Ягонаму. Вазьмеце дар, ідзеце прад аблічча Яго, пакланецеся Госпаду і хараству сьвятыні Яго. 30 Трымці перад ім, уся зямля, бо Ён запачаткаваў сусьвет, ён не пахісьнецца. 31 Хай весяляцца нябёсы, хай радуецца зямля, і хай скажуць у народах: Гасподзь валадарыць` 32 Хай плешча мора і што напаўняе яго, хай радуецца поле і ўсё, што на ім. 33 Хай пераможна радуюцца ўсе дрэвы дуброўныя прад абліччам Госпада, бо Ён ідзе судзіць зямлю. 34 Слаўце Госпада, бо навечна міласьць Яго, 35 і скажэце: выратуй, Божа, Выратавальнік наш` зьбяры нас і выбаві нас ад народаў, хай жа ўславім сьвятое імя Тваё і хай жа пахвалімся славаю Тваёю` 36 Дабраславёны Гасподзь Бог Ізраілеў ад веку і да веку` І сказаў увесь народ: амін` алілуя` 37 Давід пакінуў там, перад каўчэгам запавета Гасподняга, Асафа і братоў ягоных, каб яны служылі перад каўчэгам пастаянна, кожны дзень, 38 і Авэд-Эдома і братоў ягоных, шэсьцьдзясят восем чалавек; Авэд-Эдома, сына Ідытунавага, і Хосу - брамнікамі, 39 а Садока сьвятара і братоў сьвятароў перад жытлішчам Гасподнім, што на вышыні ў Гаваоне, 40 для прынашэньня цэласпаленьняў Госпаду на ахвярніку цэласпаленьня пастаянна, раніцай і ўвечары, і дзеля ўсяго, што напісана ў законе Госпада, які Ён наказаў Ізраілю; 41 і зь імі Эмана і Ідытуна і іншых выбраных якія назначаны паіменна, каб славіць Госпада, бо вечная міласьць Ягоная. 42 Пры іх Эман і Ідытун праслаўляі Бога, іграючы на трубах, кімвалах і розных музычных спарудах; а сыноў Ідытуна паставіў пры браме. 43 І пайшоў увесь народ, кожны ў свой дом; вярнуўся і Давід, каб дабраславіць дом свой. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011